Сделать DATE.BS стартовой страницей
DATE.BS новости новости
Новости Почта Каталог
 Авто Работа ТВ программа
Разделы
Экспорт новостей
Подписка
Виджеты

Последние
09:30 На митинге в Москве вспомнили про Лукашенко (фото) 09:15 Столичных «ночных бабочек» наказали уборкой улиц

Новости | Общество 14.05.2009

Серыял пра Беларусь пад нямецкай акупацыяй (відэа)


Рэжысёр Антон Цялежнікаў здымае дакументальны фільм “Беларусь пад нямецкай акупацыяй. 1941–1944”. Стужка будзе складацца з трох частак па 30 хвілінаў кожная. У серыяле свае меркаванні выкажуць Барыс Кіт, айцец Аляксандр Надсан, гісторык Юрый Туронак ды іншыя сведкі і даследнікі Другое сусветнае вайны.

Прэм’ера адбудзецца ўвосень на тэлеканале “Белсат”.

У інтэрв’ю прэс-службе каналу стваральнік фільму адказаў на колькі пытанняў наконт гэтай няпростай тэмы.



– Якім, на Ваш погляд, было жыццё Беларусі пад акупацыяй? У якіх прапорцыях падзялялася грамадства: хто быў за каго і з якімі спадзевамі?

– Жыццё было даволі цяжкім, і, як узгадваюць сведкі тых падзеяў, вельмі лёгка было загінуць – не толькі ад рук немцаў, але і саветаў, палякаў. Жыхары Беларусі знаходзіліся перад цяжкім выбарам: супрацоўнічаць з акупантамі ці змагацца супраць іх. У любым выпадку прынцып “Мая хата з краю” не праходзіў. Прапорцыі падзелу грамадства акрэсліць цяжка, гэтага дакладна не могуць зрабіць нават сённяшнія гісторыкі. А спадзевы, як і падчас большасці войнаў, звязваліся з пераменамі ў краіне. Так, напрыклад, беларускія нацыянальныя колы, памятаючы абвешчанне БНР у 1918 годзе, якое не абышлося без дапамогі кайзераўскай Нямеччыны, спадзяваліся на выкарыстанне нямецкай акупацыі ў нацыянальных інтарэсах.

– Тэма рэзанансная і неадназначная. Вашая мэта – зірнуць на ваенны час усебакова, нестандартна? Што хацелі давесці?

– Мэта нашага фільму – паказаць як мага больш аб’ектыўны вобраз Беларусі пад нямецкай акупацыяй, не як дагэтуль рабілі, дзелячы ўсё на белае і чорнае, але паказаць перадусім, што было пасярэдзіне. Ёсць у фільме і рэчы, якія для беларускага нацыянальнага руху як былі актуальнымі тады, у часе нямецкай акупацыі, так і застаюцца актуальныя і сёння. Няма адзінства ў шэрагах нацыянальных колаў, наадварот – вядзецца зацятая ўнутраная барацьба. Гэта прыкра, але гэта трэба ведаць і, робячы з ранейшых памылак адпаведныя высновы, не пераносіць іх з эпохі ў эпоху.

– На Вашую думку, праз які час у Беларусі падзеі часоў вайны будуць падавацца больш разнастайна і менш заідэалагізавана?

– Гэта пытанне асветы, адукацыі грамадства, а таксама яго ментальнасці, якая фармавалася больш як паўстагоддзя пад уздзеяннем аднабаковай і тэндэнцыйнай інфармацыі ды апрацоўваннем разнастайнай прапаганды – сотнямі фільмаў, тысячамі кніг. І гэты вобраз так моцна ўеўся ў галовы беларускіх грамадзян, што яны ў штыкі ўспрымаюць усё, што не супадае з іхнім уяўленнем пра тыя падзеі.

– Тэма калабарацыі ды патрыятызму: якім чынам у Беларусі можна падаваць гэтую праблему, каб пазбегнуць скандальнага розгаласу?

– Рэч не толькі ў фармулёўках і панятках, праблема значна глыбейшая – тым больш такой складанай сацыяльна-палітычнай сітуацыі у якой апынуўся беларускі народ у 1930–1940-х гадах. Панятак “калабарацыя” мае на ўвазе дзейнасць на баку акупантаў на шкоду сваёй дзяржаве і народу. Паводле гэтай фармулёўкі, беларускіх нацыянальных дзеячаў, што супрацоўнічалі з немцамі, цяжка абвінаваціць у калабарацыі, бо яны не прызнавалі БССР як сваю нацыянальную дзяржаву. Большая частка беларусаў супрацу з немцамі выкарыстоўвала ў сваіх нацыянальных інтарэсах: развівалі беларускае школьніцтва, культуру, мастацтва, агулам імкнуліся, наколькі маглі, максімальна адрадзіць беларускасць у народзе (нішчаную і саветамі, і палякамі), а перадусім выхаваць у беларускім нацыянальным духу моладзь, што, трэба адзначыць, не прайшло марна. Была і частка беларусаў, адданых ідэям нямецкага нацыянал-сацыялізму, ды простых служакаў, якія ўдзельнічалі ў злачынствах і забойствах мірнага насельніцтва. Гэтым людзям, як іншым, хто падняў руку на безабаронных людзей, няма апраўдання. Пытанне гэта далікатнае і патрабуе яшчэ не аднаго даследавання.

Дзякуючы каласальнай падрыхтоўчай працы, праведзенай аўтарам фільму, удалося сабраць унікальныя кіна- і фотаматэрыялы, а таксама дакументы, якія яшчэ ніколі не публікаваліся. Гледачы “Белсату” будуць першымі, хто іх пабачыць. Здымаўся фільм у Беларусі, Бельгіі, Вялікай Брытаніі, Нямеччыне, Польшчы.

Трэйлер фільму:

p>

"МЫ"




• Комментарии   • Часто задаваемые вопросы



 
 
Регистрация  |  Забыли пароль?
Главные новости дня
На митинге в Москве вспомнили про Лукашенко (фото)

Клинтон раскритиковала Россию за провал резолюции по Сирии

Столичных «ночных бабочек» наказали уборкой улиц

В.Чуркин объяснил, почему РФ не подержала резолюцию по Сирии

Х.Клинтон: Найти согласия с РФ по сирийскому вопросу было невозможно

В Калининграде прокурора оштрафовали на 1 млн руб. за взятку в 56 тыс.

В.Путин призвал всех мужчин среднего возраста заняться спортом

В военной форме и с пивом в руках (фотофакт)

Куда гонит лошадей белорусское правительство

Генпрокурора просят дать оценку высказываниям Лукашенко

В воскресенье спецслужбы проведут "зачистку" Партизанского района

В Дрогичине установили доску позора (Фото)

Опасная дорога: число аварий в эти морозные дни резко возросло (статистика дня)

Колькі складзе «эканамічна абгрунтаваная» квартплата?

Популярные за неделю
Путин сделал угрожающее заявление в адрес Беларуси

Где отдыхают белорусские депутаты и чиновники «среднего звена» (фото)

Объявят ли выговор Коле Лукашенко?

Первые «цветочки» Таможенного союза

Гражданин начальник

Белорусам предстоит пережить самую холодную ночь в году

Фотофакты: стройка засекреченного здания возле «БелЭкспо» на пр. Победителей идет полным ходом

Северное сияние над Минском. Фото

Лукашенко празднует победу Азаренко (видео)

Морозы на следующей неделе вновь усилятся

Кому не стыдно работать на БТ?

Можно ли разорвать цепь абсурда?

Кто вы, господин Румас?

Где купить дизтопливо «Арктика»?

Архив новостей